Вучні 7-8 класаў 25 красавіка наведалі Брэсцкі тэатр лялек

26.04.2024

Вучні 7-8 класаў ДУА “Сярэдняя школа N14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста“ 25 красавіка наведалі Брэсцкі тэатр лялек і паглядзелі спектакль, прысвечаны жыццю і дзейнасці святой Еўфрасінні Полацкай - нашай нябеснай апякункі. Лаканічныя дэкарацыі і драўляныя лялькі дапамаглі гледачам прайсці асноўнымі жыццёвымі этапамі святой ігуменні. Гераіню ўвасобілі чатыры актрысы рознага ўзросту. Дзякуючы тэатральнай пастаноўцы вучні і настаўнікі школы мелі цудоўную магчымасць дакрануцца да духоўнай спадчыны роднага краю.